22 снежня 2022 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова як замежная ў міжкультурнай адукацыйнай прасторы».

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • дыдактыка-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы як замежнай;
  • тэарэтыка-метадычныя аспекты навучання беларускай мове як замежнай;
  • распрацоўка сістэм дыягностыкі і кантролю;
  • пытанні сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай;
  • адукацыйныя тэхналогіі навучання беларускай мове як замежнай;
  • выкарыстанне анлайн-платформ у навучанні;
  • распрацоўка беларуска-кітайскіх слоўнікаў і даведнікаў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, кітайская.

Форма ўдзелу ў канферэнцыі:  прадугледжаны ўдзел у камбінаваным фармаце (вочна/завочна/анлайн).

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 19 снежня 2022 года.

Больш падрабязна пра мерапрыемства можно даведацца ў інфармацыйным лісце.

НІА