Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі падрыхтаваў шэраг мерапрыемстаў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.

Так, 20 лютага для вучняў, якія ўдзельнічаюць у вучэбна-трэніровачных зборах па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, арганізавана наведванне Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Падчас мерапрыемства адбудзецца знаёмства з накірункамі дзейнасці навуковай установы, прэзентацыя найноўшых беларускіх слоўнікавых выданняў, а таксама экскурсія ў Музей старажытнай беларускай культуры.

21 лютага ў інстытуце пройдзе традыцыйная агульнаінстытуцкая акцыя «Гавары са мной па-беларуску!».

24 лютага ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры» з удзелам дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдата філалагічных навук Ігара Лявонавіча Капылова, а таксама загадчыка сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута Уладзіміра Аляксандравіча Кошчанкі.

28 лютага ў Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі адбудзецца семінар настаўнікаў матэматыкі, фізікі, астраноміі і інфарматыкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Асаблівасці выкладання прадметаў фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі на беларускай мове» з удзелам Капылова І. Л., а таксама вядучага навуковага супрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, вучонага сакратара рэспубліканскай тэрміналагічнай каміссіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі, кандыдата філалагічных навук Ірыны Уладзіміраўны Кандрацені.

 

Мінскі абласны інстытут
развіцця адукацыі