Месячнік духоўна-маральнага выхавання «Пачуй дзіця сэрцам» пройдзе ў Мінскай вобласці ў сакавіку. Галоўная мэта мерапрыемства – далучыць вучняў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, фарміраваць у іх маральную культуру, пазітыўнае стаўленне да жыцця.
Да ўдзелу ў мерапрыемствах месячніка плануецца прыцягнуць шырокае кола зацікаўленых: бацькоў, класных кіраўнікоў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў-прадметнікаў, прадстаўнікоў духавенства, работнікаў медыцынскай сферы і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, праваахоўных органаў, ідэалагічнай вертыкалі, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.
Па ўсёй вобласці пройдзе шэраг разнастайных мерапрыемстваў. У планах – максімальна выкарыстоўваць магчымасці сеткавага ўзаемадзеяння і інфармацыйных тэхналогій. Арганізатары маюць цвёрды намер правесці месячнік без фармалізму, каб па-сапраўднаму пачуць дзяцей і зразумець іх.
Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі