Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў I–X класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рыгор Саланец, Таццяна Дашкевіч і Марыя Кобец, дырэктар выдавецтва для дзяцей «Элбіпрэс» Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

у 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

  • Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА«Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», – дыплом 1-й ступені (Пётр Прыходзька, «Твая мова»);
  • Паліна Вашкевіч, навучэнка ДУА«Сярэдняя школа імя У. А. Крыштопенка п. Крупскі» Крупскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Пімен Панчанка, «А мову ледзь не затапталі»);
  • Станіслаў Сашко, навучэнец ДУА«Азярцоўская сярэдняя школа» Мінскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Максім Танк, «Журавель і чапля»);
  • Таісія Галова, навучэнка ДУА«Гімназія № 1 г. Барысава», – дыплом 2-й ступені (Якуб Колас, «Савось-распуснік»);
  • Глеб Аўчароў, навучэнец ДУА«Азярыцкаслабадская сярэдняя школа» Смалявіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Кандрат Крапіва, «Дзіця, вожык, змяя»);
  • Крысціна Варапай, навучэнка ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Дзяржынска», – дыплом 3-й ступені (Алена Янкоўская, «Белыя…»);
  • Валерыя Рахоўская, навучэнка ДУА«Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна», – дыплом 3-й ступені (Анатоль Грачанікаў, «Крывавая балада»);

у 2-й узроставай катэгорыі (VVI класы):

  • Максім Вараб’ёў, навучэнец ДУА «Гімназія г. Клецка», – дыплом 1-й ступені (Якуб Колас, урывак з паэмы «Новая зямля»);
  • Кірыл Кучынскі, навучэнец ДУА «Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці», – дыплом 2-й ступені (Васіль Вітка, «Доктар Нос»);
  • Ганна Ількевіч, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі», – дыплом 2-й ступені (беларуская народная казка «Ганарыстая варона»);
  • Сафія Дадака, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Любані», – дыплом 3-й ступені (Алена Масла, «Зорачка»);
  • Арцём Пасініцкі, навучэнец ДУА «Трасцянецкая сярэдняя школа» Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Кірыл Азімка, «Помні, братка!»);
  • Сабрына Сабалеўская, навучэнка ДУА «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага» Капыльскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Алесь Бельскі, «Ляцеў бусел з кірмашу»);

у 3-й узроставай катэгорыі (VIIVIII класы):

  • Максім Губанаў, навучэнец ДУА«Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы», – дыплом 1-й ступені (Уладзімір Караткевіч, «На Беларусі Бог жыве»);
  • Ксенія Баршчэўская, навучэнка ДУА«Сярэдняя школа № 22 г. Барысава», – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, «Беларуская песня»);
  • Серафіма Давыдзенка, навучэнка ДУА«Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска», – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, «Мара Скарыны»);
  • Вікторыя Пунжэль, навучэнка ДУА«Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Пухавіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Алесь Салавей, «Маці сына чакала з вайны»);
  • Арсеній Астаповіч, Захар Прыбыш, навучэнцы ДУА«Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені («Кулінарная балада», прысвечаная 75-годдзю Перамогі, паводле твораў Ніла Гілевіча, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Васіля Голуба, Пімена Панчанкі);
  • Мілана Галанцова, навучэнка ДУА«Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска», – дыплом 3-й ступені (Аркадзь Куляшоў, «Маці»);

у 4-й узроставай катэгорыі (IXX класы):

  • Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна», – дыплом 1-й ступені (Сяргей Грахоўскі, «Душа»);
  • Мікіта Сівец, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно», – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, «Мова»);
  • Аляксей Ляшковіч, навучэнец ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна», – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, «Раздум перад кніжнай паліцай»);
  • Павел Пракаповіч, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» Пухавіцкага раёна, – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, «Ты кажаш, я не ведаю вайны»);
  • Алеся Драгун, навучэнка ДУА «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела», – дыплом 3-й ступені (Алесь Бачыла, «Матчына мова»);
  • Глеб Маісеенка, навучэнец ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа» Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Эдуард Валасевіч, «Іншаземец»).

 

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені абласнога этапу, – Насця Шаплыка, Максім Вараб’ёў, Максім Губанаў і Данііл Емяльянаў – прадставяць Міншчыну на завочным паўфінале рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў чэрвені 2020 года.

 

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта