Штогод 21 верасня ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень міру. Гэта яшчэ адна нагода згадаць пра ідэалы міру сярод усіх краін і народаў.
Праблема захавання згоды паміж людзьмі – адна з глабальных праблем чалавецтва. І якой бы далёкай яна ні здавалася нам, жыццё падказвае адваротнае.
Выбудоўванне архітэктуры шматпалярнага свету, абвастрэнне барацьбы за рэсурсы, умацаванне ў свеце нацыянальнага, рэлігійнага і этнічнага экстрэмізму, на жаль, актуалізуюць пытанне міру і для нашай роднай Беларусі. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прапануе ўсім краінам у Міжнародны дзень міру спыняць ваенныя дзеянні і адзначаць яго правядзеннем адукацыйных і грамадскіх інфармацыйных акцый па зададзенай праблеме.
Кожны год ААН вызначае і тэму свята. Сёлета гэта «Фарміруем мір разам». У гэтым годзе выразней, чым калі-небудзь, стала ясна, што людзі не ворагі адно аднаму. Хутчэй, агульны вораг для чалавецтва – гэта страшны вірус, які пагражае здароўю, бяспецы і ладу жыцця. Пандэмія COVID-19 прывяла свет у замяшанне і нагадала, што тое, што адбываецца ў адной частцы планеты, можа адбіцца на жыцці людзей паўсюдна.
Для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 2020 год павінен быў стаць годам зносін з людзьмі, каб глыбей зразумець іх праблемы і спадзяванні. У святкаванне сваёй 75-й гадавіны ААН заклікала мільёны людзей ва ўсім свеце далучыцца да кампаніі UN75, глабальнай размове пра пабудову мірнай і квітнеючай будучыні, якую мы хочам.
У той час, як свет змагаецца з пандэміяй COVID-19, асабліва важна чуць голас кожнага. Ва ўмовах сацыяльнага дыстанцыравання мерапрыемствы ў межах Міжнароднага дня міру будуць нацэлены на развіццё дыялогу і абмен думкамі. Чалавецтва павінна рашыць разам, як выстаяць у барацьбе з вірусам, вылечыць планету і змяніць яе да лепшага.
НІА
па матэрыялах сайта https://www.un.org