Не забывайце старасць – гэта восень жыцця,
а менавіта ўвосень прырода квітнее
самымі багатымі фарбамі.
14 снежня 1990 года Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным днём пажылых людзей (International Day of Older Persons).
Спачатку Дзень пажылых людзей сталі адзначаць у Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў ужо ва ўсім свеце.
1 кастрычніка праходзяць розныя фэсты, якія арганізуюцца асацыяцыямі ў абарону праў пажылых людзей, канферэнцыі і кангрэсы, прысвечаныя іх правам і ролі ў грамадстве. Грамадскія арганізацыі і фонды праводзяць у гэты дзень дабрачынныя акцыі.
Па дадзеных ААН, з 1950 па 2010 год працягласць жыцця на агульнасусветным узроўні павялічылася з 46 да 68 гадоў і, як прагназуецца, дасягне 81 года да канца гэтага стагоддзя. У цяперашні час у свеце налічваецца амаль 700 мільёнаў старэйшых за 60 гадоў чалавек.
Пажылым людзям у Беларусі з боку дзяржавы надаецца вялікая ўвага. У краіне створана маштабная сістэма сацыяльнай абароны пажылых людзей. Яна ўключае прадастаўленне розных ільгот і гарантый, павышэнняў пенсій, сацыяльнае абслугоўванне і дапамогу дома.
У Беларусі прадугледжана работа па павышэнні эфектыўнасці сацыяльнай абароны і дадатковай падтрымцы ветэранаў, усіх пажылых людзей.
* * *
Утульна, цёпла, крыху сумна ў роднай хаце,
А побач з ёй жылі мае сябры.
У двары – увесь у гаспадарцы! – ходзіць бацька,
Бабуля з дзедам штось клапочуць ад зары…
Мы дзень за днём захоўваем багацце,
Што кожнаму сям’я ў жыцці дала.
Але чаму ты так схілілась, маці?
Ды гэта мудрасць на плячо тваё лягла!
НІА