Міжнародны жаночы дзень (International Women's Day) з’яўляецца датай, якая сёння адзначаецца ў шэрагу краін, а ў некаторых мае статус дзяржаўнага свята.
Гэты дзень быў афіцыйна зацверджаны ААН у 1975 годзе, але ж пачаткам гісторыі свята, яшчэ задоўга да гэтага году, стаў «марш пустых каструль», які прайшоў 8 сакавіка 1857 года ў Нью-Ёрку (ЗША). У гэты дзень незадаволеныя работніцы швейных і абутковых фабрык пачалі барацьбу за паляпшэнне ўмоў працы.
Аднак першая прапанова аб заснаванні свята Міжнароднага жаночага дня прагучала ў 1910 годзе на 2 Міжнароднай канферэнцыі працуючых жанчын (Second International Conference of Working Women) у Капенгагене. Аўтарам гэтай ідэі стала Клара Цэткін – лідар жаночай часткі нямецкай партыі сацыял-дэмакратаў. Яна хацела, каб дзень барацьбы за правы жанчын сталі адзначаць штогод у вызначаны дзень і ў кожнай краіне.
Зараз дзень 8 Сакавіка не мае такой палітычнай афарбоўкі, а з’яўляецца вясеннім святам, якое ўслаўляе прыгажосць і мудрасць жанчын.
Віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з Міжнародным жаночым днём! Няхай вашы твары ўпрыгожваюць сонечныя ўсмешкі, кожны дзень будзе напоўнены шчырасцю, клопатам і ласкай! Хай 8 Сакавіка падорыць вам добры настрой, выкананне ўсіх патаемных жаданняў! Хай ён стане стартам для новых пачынанняў, якія прынясуць толькі радасць!
Шчырых вам кампліментаў і добрых слоў заўсёды! Са святам!
НІА