Кожная вялікая дарога пачынаецца з аднаго самага першага маленькага крока. І шлях у літаратуру тут – не выключэнне. Таму так важна для аўтара не прапусціць момант заявіць аб сабе свету і быць заўважаным.

Газета «Звязда» таксама дае магчымасць сваім чытачам далучыцца да кола аўтараў. Зрабіць гэта можна праз конкурс апавяданняў, што традыцыйна праводзіць выданне.

Умовы конкурсу: разглядаецца толькі адно апавяданне ад аднаго аўтара памерам да 5 старонак (ці  да 10–12 тысяч знакаў). Гэта павінна быць апавяданне на беларускай мове, якое нідзе дагэтуль не друкавалася. Рэдакцыя пакідае за сабой права не рэцэнзаваць і не вяртаць творы.

Апавяданні накіроўвайце на адрас: газета «Звязда», вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск, з пазнакай «На літаратурны конкурс». Можна дасылаць апавяданні на электронны адрас: іnfо@zvіаzdа.bу (таксама з пазнакай «Літаратурны конкурс»).

Падрабязней з інфармацыяй аб конкурсе можна пазнаёміцца тут.

 

НІА