Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту прыняць удзел у праекце «Крочым у школу разам з Коласам». Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць наведаць дзесяць спецыялізаваных заняткаў:
- «Добры дзень, музей!»: знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей. Інтэрактыўная квэст-гульня «Таямніцы дома Песняра». Лялечны спектакль «Савось-распуснік».
- «Творчая майстэрня»: лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа «Як кот звяроў напалохаў». Майстар-клас па вырабе свісцёлак з салёнага цеста.
- «Ты ўмееш маляваць?!» (па тэхналогіі французскай майстэрні): стварэнне асацыятыўных малюнкаў паводле вершаў Якуба Коласа. Аўтарскае выкананне верша паэта з запісам на дыск з дапамогай мультымедыйнага комплексу.
- «Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!»: з гісторыі з’яўлення календара. Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў. Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.
- «Сем Я»: роля сям’і ў жыцці кожнага чалавека. Сям’я Якуба Коласа. Майстар-клас па сілуэтным выразанні.
- «Тэатр бывае розным»: знаёмства з гісторыяй лялечных тэатраў. Занятак па сцэнічнаму майстэрству. Майстар-клас па вырабе папяровай лялькі. Лялечнае прадстаўленне «Рэпка» ў выкананні выхаванцаў праекта.
- «Паэтычная майстэрня»: сустрэча з беларускім дзіцячым пісьменнікам. Гульня «Мы гуляем – рыфмы падбіраем».
- «Творчая майстэрня»: з гісторыі паштовак. Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа. Майстар-клас па вырабе паштовак. Удзел у стварэнні сувенірнай музейнай паштоўкі з уласным фотаздымкам.
- «Школа этыкету»: як паводзіць сябе ў музеі. Гульня-падарожжа «Этыкет-шоу».
- Заключны занятак: падвядзенне вынікаў. Напісанне пажаданняў пяром Коласа.
Падчас заняткаў дашкольнікі і малодшыя школьнікі не толькі цікава і пазнавальна правядуць свой час, далучаючыся да спадчыны класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, але і навучацца выказваць свае эмоцыі, кіраваць паводзінамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі педагогаў, наладжваць адносіны з іншымі дзецьмі і дарослымі. Таму ўдзел у праекце «Крочым у школу разам з Коласам» спрыяе яшчэ эмацыянальнай і псіхалагічнай падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе.
Удзел у праекце можна замовіць у экскурсійным аддзеле музея.
НІА
(па матэрыялах сайта
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага
музея Якуба Коласа)