У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі працуе адмысловы Цэнтр пясочнай тэрапіі «Sand Art». Ён прапануе альтэрнатыўны падыход да рашэння шырокага спектру педагагічных і псіхалагічных задач.

У аснове метаду «Sand Art» ляжыць маляванне пяском, якое спалучае ў сабе мастацтва, псіхалогію і педагогіку. Ствараючы пясчаныя малюнкі сваімі рукамі, дзіця далучаецца да свету прыгожага, пры гэтым мае магчымасць выказаць свае эмоцыі, не раз перажыць сітуацыю поспеху, навучыцца самарэгуляванню і рэлаксацыі. Выкарыстанне метаду з’яўляецца добрай пляцоўкай для навучання дзяцей і падлеткаў, развіцця ў іх творчых здольнасцей, эстэтычнага густу і эмацыянальнага інтэлекту. Дарослым жа пясочная тэрапія дапамагае паверыць ва ўласныя сілы, пазбавіцца псіха-эмацыянальнага напружання і знайсці выйсце з цяжкага становішча.

Цэнтр пясочнай тэрапіі «Sand Art» прапануе навучальныя і развіццёвыя праграмы для дзяцей, напрыклад «Малюем пяском і не толькі», «Я – школьнік!», «Усе эмоцыі важныя. Усе эмоцыі патрэбныя», майстар-класы для людзей рознага ўзросту па маляванні пяском, кансультацыі для ўсіх зацікаўленых. Ладзяцца тут таксама семінары і трэнінгі для педагогаў-псіхолагаў, педагогаў устаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, выхавацеляў дзіцячых садоў, настаўнікаў-дэфектолагаў.

Падрабязней з дзейнасцю Цэнтр пясочнай тэрапіі «Sand Art» можна пазнаёміцца на сайце Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

 

НІА