У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягваецца серыя лекцый Святланы Воцінавай «Да 110-годдзя кнігі Элізы Ажэшкі „Gloria victis“. Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя».
Лекцыі праходзяць ў відэа-фармаце, на YouTube-канале музея. Днямі да першай лекцыі – «Дакумент і міф» – выйшла дадаткам у дзвюх частках чытанне ключавога твора цыкла, аднайменнай з ім навелы «Gloria victis», перакладзенай на беларускую мову Анатолем Бутэвічам.
Частка першая: https://www.youtube.com/watch?v=64O8LE5rc28.
Частка другая: https://www.youtube.com/watch?v=hgO-6003ZQI.
У лекцыі, прысвечанай гэтаму твору, гаворыцца пра яе як пра міф. Ці можна напісаць твор як рэалістычны і фантастычны адначасова? Аматарка лацінскіх выразаў і антычнай міфалогіі Эліза Ажэшка, пішучы «Глёрыю», стварае парадокс формы і зместу. Яна злучае міфічнае з біблейскім – і… Атаясамленне герояў з персанажамі міфаў гларыфікуе паўстанцаў 1863 года, біблійная фразеалогія і сімволіка гларыфікуюць паўстанне.
Але ў чым яшчэ загадка «Gloria victis»? Пра гэта – у лекцыі: https://www.youtube.com/watch?v=JZfLU853IAk
Святлана Воцінава,
галоўны рэдактар часопіса «Маладосць»