«Багушэвіч v&s Ажэшка: дыспазіторый айчыннасці ў беларускай літаратуры» – адкрытая лекцыя Святланы Дзмітрыеўны Воцінавай, галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Яна прысвечана 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча і 30-годдзю стварэння музея-сядзібы пісьменніка «Кушляны».

«Добрыя сябры, добрыя кнігі і сумленне, якое спіць, – гэта ўсё складнікі ідэальнага жыцця», як казаў Марк Твэн. А ці існуе сяброўства паміж двума геніямі? Хтосьці скажа, што гэта заўжды суправаджаецца суперніцтвам і зайздрасцю, але мы ведаем шмат прыкладаў трывалага сяброўства вядомых творцаў. Прыгадайце хаця б Джона Толкіна і Клайва Льюіса, якія абмяркоўвалі дэталі казачных сусветаў (пасля ўвасобленыя ў іх творах) па вечарох у оксфардскім пабе.

З лекцыі С. Дз. Воцінавай слухачы даведаюцца:

  • Вершы Багушэвіча на якой мове падабаліся Элізе Ажэшцы больш?
  • Як апрануўся Багушэвіч на прыём з нагоды 25-годдзя творчай дзейнасці Ажэшкі?
  • Ці можам мы лічыць Ажэшку беларускай пісьменніцай?
  • У якім сваім творы Ажэшка выкарыстала вобраз Багушэвіча?
  • Які аналаг «тургенеўскай барышні» мог бы быць ў беларускай літаратуры?.. І шмат іншых цікавостак пра агульнае і рознае ў лёсе і творчасці абоіх сяброў.

 

 

НІА
па матэрыялах сайта http://bellit.museum.by