Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ладзіць рэспубліканскі конкурс праектна-даследчых работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка». Мерапрыемства мае на мэце стварэнне ўмоў для патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы і педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
На мерапрыемства могуць прадстаўляцца сумесныя праекты педагогаў, дзяцей і бацькоў, калектыўныя праекты навучэнцаў пад кіраўніцтвам педагога, а таксама індывідуальныя праекты навучэнцаў пад кіраўніцтвам педагога.
Намінацыі конкурсу:
- традыцыйная лялька (абрадавая, ігравая,тэатральная);
- сучасная лялька (сувенірная, ігравая, тэатральная, выставачная, арт-аб’ект, інтэр’ерная);
- традыцыйная цацка (абрадавая, ігравая, тэатральная);
- сучасная цацка (сувенірная, ігравая, тэатральная, выставачная, арт-аб’ект, інтэр’ерная).
Творчыя работы могуць быць выкананы ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: гліняныя, саламяныя, ласкутныя, драўляныя, папяровыя, эка-лялькі; лялькі з нетрадыцыйных матэрыялаў.
Конкурс праходзіць у два этапы:
- абласны – з 1 верасня па 1 лютага 2016/2017 навучальнага года;
- рэспубліканскі (заключны) – з 1 лютага па 1 мая 2016/2017 навучальнага года.
Падрабязней з умовамі ўдзелу ў конкурсе і патрабаваннямі да творчых работ можна пазнаёміцца тут.
НІА
па матэрыялах сайта Нацыянальнага цэнтра
мастацкай творчасці дзяцей і моладзі