Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др. (архив)

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа з нагоды 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа, 90-годдзя верша народнага паэта Беларусі «Савось-распуснік» і 90-годдзя зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця» ладзіць творчы конкурс «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…». Мерапрыемства накіравана на выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыю творчасці Якуба Коласа і дзейнасці музея, выяўленне, падтрымку і заахвочванне таленавітай моладзі.

Конкурс праводзіцца з 21 лістапада па 31 снежня 2016 года. Да ўдзелу запрашаюцца асобы ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Творчыя работы на конкурс прымаюцца па дзвюх намінацыях – літаратурны конкурс і конкурс выяўленчага мастацтва.

Тэматыка літаратурнага конкурсу:

«Крыніца натхнення» – апавяданні «Казкі жыцця » Якуба Коласа;

«Чыя праўда?» – філасофскі аспект «Казак жыцця» Якуба Коласа;

«Ну, такі каток харошы, як драпянка за тры грошы!» – мой хатні гадаванец;

«І каб кожны пачуў тваё слова» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа.

 

Тэматыка конкурсу выяўленчага мастацтва (малюнкаў, паштовак, пано, калажу, вырабаў hand-made):

«Вось што, дзеткі, мае краскі» – 90 гадоў вершу «Савось-распуснік»;

«Казкі жыцця» Якуба Коласа ў выяўленчым мастацтве;

«Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа.

 

Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу і патрабаваннямі да творчых работ можна пазнаёміцца на сайце Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

 

НІА