31 кастрычніка 2016 года завяршыўся III этап «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет», якi ажыццяўляўся ў рамках правядзення Года культуры. Удзельнікі маштабнага мерапрыемства маглі прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі». У ліку асноўных задач правядзення конкурсу – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

Марафон праходзіў у тры этапы:

І этап – «Культурная прастора» – прэзентацыя art-аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна (помнікаў архітэктуры, гістарычных аб’ектаў, адметных мясцін і г. д.).

ІІ этап – «Хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам.

ІІІ этап – «КультурныЯ гісторыі» – знаёмства з самабытнай асобай (творчым калектывам).

На любым этапе марафону праекты (творчыя работы) можна было прадставіць у кожнай ці ў адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

  1. «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты).
  2. «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).
  3. «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).

Лепшыя творчыя работы, а таксама карты, дзе пазначаны населеныя пункты, адкуль былі ўдзельнікі І і ІІ этапаў конкурсу, размешчаны тут.

Вынікі III этапа «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» будуць апублікаваны на нацыянальным адукацыйным партале, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» 14 лістапада 2016 года.

Дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства за праяўленую цікавасць і творчы падыход да конкурсу!

НІА