У сакавіку-кастрычніку 2016 года ў адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праводзіцца Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая».
Мэты правядзення мерапрыемства – грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- «Беларусь сінявокая» (пейзаж – сельскі і гарадскі, рэкі і азёры);
- «Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);
- «Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);
- «Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў).
Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца ў трох узроставых катэгорыях:
- з 6 да 11 гадоў уключна;
- з 12 да 15 гадоў уключна;
- з 16 да 31 года ўключна.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:
- арыгінальнасць сюжэту;
- мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;
- тэхнічная якасць фотаздымка.
Падрабязней з умовамі конкурса і патрабаваннямі да фотаздымкаў можна пазнаёміцца тут.
НІА
па матэрыялах Рэспубліканскага цэнтра
інавацыйнай і тэхнічнай творчасці