Падведзены вынікі першага этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».
Адкрыты дыстанцыйны марафон дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала (http://adu.by/) гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі».
У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.
На марафон было прадстаўлена больш за 200 творчых работ асобных удзельнікаў і аўтарскіх калектываў у адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):
- «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты).
- «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).
- «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).
Пераможцамі І этапа «Культурная прастора» культурна-інфармацыйнага марафону сталі наступныя работы:
у намінацыі «КультСлоў»:
- зборнік вершаў юных паэтаў «Поэзия родных просторов» Валянціны Уладзіміраўны Гапеевай, намесніка дырэктара ДУА «Цэнтр дзіцячай творчасці „Прамень“ г. Шклова» (Магілёўская вобласць);
- замалёўка «Скрыня» Ніны Сцяпанаўны Дрык, намесніка загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста;
- эсэ «Блакітная крыніца» Вольгі Пятроўны Луньковай, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва»;
- творчы праект «Памятные места Первой мировой войны города Могилёва и его окрестностей (по воспоминаниям жителей и материалам музеев города)» Кірыла Аляксандравіча Платонава, вучня 10 «А» класа, Ангеліны Віктараўны Цюрынай, вучаніцы 8 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва»;
у намінацыі «КультВобраз»:
- лялька-абярэг «Каляда» Кацярыны Мікалаеўны Лысчанка, выхаванкі ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы» (Гомельская вобласць);
- творчая работа «Свято-Михайловский собор г. Мозыря» Паліны Сідаравай, вучаніцы 7 класса ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра»;
- габелен «Cвята-Мiхайлаўскi сабор» Дзіяны Вiтальеўны Салавей, вучаніцы 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра» (Гомельская вобласць);
у намінацыі «КультІмгненне»:
- відэаэкскурсія «Наша спадчына» Весты Алегаўны Саўчанка, вучаніцы 11 класа ДУА «Княжыцкая сярэдняя школа» (Магілёўская вобласць);
- прэзентацыя аrt-аб’екта «Мазырскі замак» Крысціны Андрэеўны Чарняк, вучаніцы 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра»;
- прэзентацыя «Хай круціцца ганчарны круг» Ларысы Адамаўны Пяшко, настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Пінска»;
- фотапрэзентацыя «Горад над Віхрой» Марыі Русланаўны Тарачанка, вучаніцы 9 «Б» класа,Віялеты Бурцавай, вучаніцы 10 класа ДУА «Гімназія г. Мсціслава» (Магілёўская вобласць);
- праект «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына (маёнтак Яблынава)» Юліі Генадзьеўны Славецкай, вучаніцы 8 класа ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа» (Гродзенская вобласць).
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў І этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» адбудзецца 23 мая 2016 года ў 11:00 у Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Усе ўдзельнікі І этапа мерапрыемства атрымаюць электронныя сертыфікаты.
Падрабязная інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».
Кантакты аргкамітэта:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;
тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна;
+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
НІА