8 лютага 2016 года пачынаецца першы этап культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет»«Культурная прастора». Да 30 красавіка 2016 года ўсе жадаючыя могуць прадаставіць творчыя работы, якія знаёмяць з art-аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны (помнікамі архітэктуры, гістарычнымі аб’ектамі, адметнымі мясцінамі і г. д.) пэўнага рэгіёна Беларусі.
Гэта могуць быць:
- нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты ўнамінацыі «КультСлоў»;
- творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д. у намінацыі «КультВобраз»;
- мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш. у намінацыі «КультІмгненне».
Для ўдзелу ў марафоне неабходна ў акрэслены тэрмін падаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрасThis email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. (з абавязковай паметкай у тэме пісьма «Марафон „Культ-пра-Свет“. І этап»).
Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ўінфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».
Інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размяшчаецца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Кантакты аргкамітэта:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;
тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна; +375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
НІА