Працягваецца прыём работ на фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца». Дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя маюць магчымасць прадставіць на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» творчую інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа.
Намінацыі фестывалю творчых праектаў:
- «Спадар Скарына» – віртуальны альбом беларускай цацкі, якая дэманструе непаўторнасць традыцыйнага лялечнага мастацтва (вырабы з саломкі, тканіны, бісеру, драўляных пацерак, гліны, дрэва, воўны, бяросты, скуры і іншых матэрыялаў, пры стварэнні якіх выкарыстоўваліся інструменты гандлёвай маркі BOSCH и DREMEL (творчыя работы неабходна суправадзіць фотаздымкам ці відэа, якія дэманструюць выкарыстанне названых інструментаў).
- «Кніжнае свята» – віртуальны альбом вокладак і старонак першых друкаваных кніг, вырабленых у розных тэхніках і аздобленых арнаментам, малюнкамі і інш. (мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, скрапбукінг, карціны на шкле, пэчворк і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з выданняў, надрукаваных Скарынам.
- «Шляхамі першадрукара» – віртуальны альбом памятных месцаў, пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф. Скарыны, па краязнаўчых маршрутах, музеях (ілюстрацыі, малюнкі, аплікацыя і інш. з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем).
- «Эпоха творцы» – віртуальны альбом твораў пра жыццё, кнігавыдавецкую дзейнасць першадрукара, яго эпоху (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, лісты аб друкары, вершы і інш.).
- «Спадчына ў нашай памяці» – віртуальны альбом сюжэтных кампазіцый, прысвечаных постаці Ф. Скарыны, яго жыццю і дзейнасці, – твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дрэваапрацоўка і інш.).
- «Калекцыянер.net» – віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных знамянальным датам (500-годдзю беларускага кнігадрукавання, заснаванню першай беларускай бібліятэкі ў Полацку, Дню беларускага пісьменства і інш.), вырабленых у розных тэхніках (медніцтва, ганчарства, бондарства, мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, бісерапляценне, дэкупаж, габелен і інш.).
Узроставыя катэгорыі ўдзельнікаў:
- выхаванцы дашкольных устаноў;
- вучні І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- вучні V–VІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- вучні ІХ–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі;
- настаўнікі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў і ўсе жадаючыя і неабыякавыя да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі людзі.
У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат.
Аўтары лепшых работ дыстанцыйнага этапу (па 6 чалавек з кожнай узроставай катэгорыі) стануць удзельнікамі вочнага этапу, які пройдзе 19 мая 2017 года ў канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау». Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад генеральнага партнёра мерапрыемства ЗП «Роберт Бош» ТАА.
Для ўдзелу ў адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» неабходна да 7 мая 2017 года падаць заяўку па вызначанай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Фестываль творчых праектаў „Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.
Падрабязней з умовамі правядзення фестывалю і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага вочна-дыстанцыйнага фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца».
Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА