***
Замежныя імёны і прозвішчы ўваходзяць у наш лексікон дзякуючы актыўнаму ўзгадванню тых ці іншых медыйных персанажаў, вядомых гістарычных і культурных асоб. Ды і ў сучасным беларускім анамастыконе заходнія і ўсходнія імёны па прычыне актыўных міграцыйных працэсаў – зусім не рэдкасць. Аднак часам адаптацыя імені на беларускую мову выклікае складанасці. Напрыклад, у прозвішчы Diaz узнікае ажно тры лінгвістычныя задачы: Ды ці Дзі, ыя ці ія, с ці з? Пытанняў дадае і адаптацыя замежных прозвішчаў праз рускую мову, у якой дзейнічаюць іншыя прынцыпы арфаграфіі і вымаўлення. Асабліва гэта праяўляецца ў прозвішчах з варыянтным напісаннем е/э.
Лінгвісты пры перадачы замежных імён, прозвішчаў і ўласных назваў карыстаюцца мінімум васьмю метадамі (паводле кнігі Д. І. Ермаловіча «Методика межъязыковой передачи имен собственных». – М., 2009). Гэта прамы графічны перанос і метад эксплікацыі, калі напісанае «лацінкай» імя тлумачыцца катэгорыяй (фірма, марка і пад.): лінію адзення от-куцюр – ArmaniPrivе, дырэктар моднага домаNinaRicci. Пры перадачы замежнага імені на беларускую мову кірылічным алфавітам складанасці ўзнікаюць з-за ваганняў паміж трыма метадамі перадачы: транскрыпцыяй – адаптацыі замежнага вымаўлення (Turner – [tз:nә] – Цёрнер), транслітарацыяй, або палітарнай перадачай (Douglas – Дуглас, а не Даглас ад [dʌgləs]), практычнай транскрыпцыяй, калі перадаецца гучанне, але напісанне карэктуецца, напрыклад, для мілагучнасці (Hermione [hərmaіəni] – рус. Гермиона, бел. Герміёна, а неХермайні). У адаптацыі імені Герміёна дзейнічае і наступны прынцып – марфаграматычнай мадыфікацыі, паводле якога імёны засвойваюцца і граматычна, у прыватнасці, да жаночых імён дадаецца канчатак -а (-я). Праўда, імкнучыся да дакладнай перадачы гучання імені, варта памятаць пра традыцыйнае напісанне, з якім гэтае або падобнае імя ўвайшло ў гісторыю: Айседора Дункан ад IsadoraDunkan.
Кацярына Шчасная
аб перадачы на беларускую мову замежных імён і прозвішчаў
***
Літаратурны тэкст у тэатры, альбо драма, у апошнія паўстагоддзя адчувае сапраўдны крызіс. Антычны Арыстоцель заклаў класічныя каноны, дзе час цячэ лінейна, абавязкова прысутнічае сюжэт. Усё пабудавана на межасабовых адносінах герояў, іх дыялогах і маналогах. І раптам у постмадэрнісцкую эпоху ўсё распалася. Авангард расхістаў усе былыя сэнсы, матывіроўкі, логіку паводзін, разам з гэтым і ўспрыманне часу, які зараз можа пераносіцца з «сёння» ва «учора», «заўтра», у нерэальнасць сну.
Як усё гэта ўспрымае глядач? Спачатку – рэзка негатыўна, насцярожана, потым – са здзіўленнем і жаданнем зразумець, нарэшце – з яўным адабрэннем. Усе новыя формы заўсёды праходзяць праз гэтыя стадыі. Дарэчы, ломка звыклых уяўленняў закранула іншыя віды мастацтва. Тэатр крыху адстаў, але быў вымушаны навёрстваць страчанае, асвойваючы за кароткі час тое, на што іншыя трацілі дзесяцігоддзі.
Характэрны прыклад. У Беларусь авангардысцкая драма дайшла недзе ў канцы 1980–1990-х. Яна была экзатычнай птушкай, якую трымалі ў клетцы і баяліся выпусціць на волю.
Таццяна Арлова
Беларуская драматургія новага часу