Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў вераснёўскім нумары часопіса «Роднае слова»:

 

Падліпская Зоя. «Роднае слова» – кожнаму настаўніку роднай мовы!

 

Літаратура і час

Нуждзіна Тамара. Ніл Гілевіч і яго эпоха.

Мікола Трус, Сібата Кэн. Максім Багдановіч і Японія: Культурныя ўзаемадачыненні, літаратурныя традыцыі, мастацкія пераклады.

Мікола Трус. У засені японскай сакуры і беларускай вішні: [Кэн Сібата].

Ярмоленка Алена. Катэгорыі часу і прасторы ў аповесцях Максіма Гарэцкага.

Заяц Наталля. Шчымлівая споведзь збалелай душы: Паэтычны эпас Сяргея Законнікава.

Павільч Аляксандр. Літаратурна-мастацкі вопыт успрымання і асэнсавання культурнай разнастайнасці.

 

Мовы рысы непаўторныя

Гапоненка Ірына. Даследаванне этымалогіі онімаў – навуковая задача ці фантазійныя практыкаванні?

Сцяцко Павел. Онімы пісьменнікаў. Працяг.

Гаўрош Ніна. Канцэпты мова, слова ў беларускім мастацкім дыскурсе. Заканчэнне.

Багамолава Алена. Драматургічны ідыястыль Аляксея Дударава: Фразеалагізацыя маўлення персанажаў.

Федарэнка Ганна. Да гісторыі найменняў кісель і квас.

Памазенка Таццяна. Тэрмінаграфічная дзейнасць беларускіх даследчыкаў у даваеннай Літве.

Канцавая Марыя. Асаблівасці рэгіяналізму мастацкіх твораў Уладзіміра Ліпскага.

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды. Працяг.

 

Методыка і вопыт

Кныш Антон. Этапы метаду праектаў: Метадычныя парады па арганізацыі праектнай работы ў ІХ–ХІ класах.

Мароз Святлана, Ржавуцкая Марына. Тэматычныя трэніровачныя практыкаванні па беларускай мове: Лічэбнік.

Фёдарава Людміла. Словазлучэнне. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні: Урок беларускай мовы (V клас).

Старасценка Таццяна. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове: Словазлучэнне. Тыпы сказаў.

Пшанічная Ларыса. «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»: Тэставыя заданні: Беларускія строі і ўпрыгожанні.

 

Калі закончыўся ўрок

Федарцова Кацярына. Са святам, беларусы!: Мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння Якуба Коласа (Х–ХІ класы).

Куратнік Наталля. Свята беларускай кухні: Пазакласнае мерапрыемства (V–VII класы).

 

Нацыянальная і сусветная культура

Барвенава Ганна. Строй беларускай эліты: рэканструкцыя: Гатычны касцюм у Вялікім княстве Літоўскім (другая палова ХІІІ – пачатак ХVI ст.). Працяг.

Кандрацьева Галіна. Фарміраванне стылістыкі інтэр’ераў Нясвіжскага замка ў канцы XVI – першай трэці XX ст. на прыкладзе калекцыі шпалер.

Габрусь Тамара. Яго вуснамі гаварыла мастацкае мінулае Беларусі: Да 120-годдзя Міколы Шчакаціхіна.

Ярмалінская Вераніка. Тэатр Пятра Васючэнкі.

Сяльчонак Алена. Гнастыцызм як феномен культуры.

Маркоўка Юлія. Комікс: Замежны графічна-літаратурны вопыт і яго беларускае асваенне.

 

Паэтычная старонка. Багдановіч М. Раманс («Зорка Венера…»; па-беларуску і па-японску), Маёвая песня (па-беларуску і па-японску). Багамолава А. «А Вашы „Радавыя“ зусім не радавыя…». Колас Я. Наш родны край, Наша возьме, Не бядуй!, Родныя вобразы, У школку.

 

Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён. Лістапад.

Песню бярыце з сабою. Нарач (верш У. Пецюкевіча, муз. Д. Даўгалёва).

 

НІА