***
«Радзіма там, дзе начуе душа…», – урываюцца ў памяць словы Рыгора Барадуліна. «А дзе начуе твая душа?» – спытаеце вы ў мяне. Мая душа ў горадзе, дзе ладзіла дабрачынныя балі Эліза Ажэшка, дзе двухгадовым хлопчыкам бегаў Максім Багдановіч. Мая душа – у старажытнай Гародні.
Я запрашаю вас прайсціся гарадзенскімі сцежкамі аўтара «Вянка». Нашым суправаджальнікам будзе мая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Леанідаўна Вашкевіч, якая пачынала сваю працоўную дзейнасць у музеі Максіма Багдановіча.
Школа журналістыкі
«У гасцях у Марыі Апанасаўны»
***
Звычайна спрачаюцца: хто разумнейшы? Але здараецца і наадварот.
Пастрачаліся неяк баран і курыца і пачалі спрачацца, хто з іх… дурнейшы.
– Я дурнейшы! – бляе баран. – І нашмат! Нездарма ж людзі кажуць: «Дурны, як баран!»
– А вось і не! Я дурнейшая за цябе! – сакоча курыца. – Я сама чула, як на днях гаспадар на жонку крычаў: «Ну, і дурная ж ты, зусім як курыца!».
Крычаць, спрачаюцца, але спрэчку вырашыць ніяк не могуць.
А тут якраз непадалёку воўк бег. Пачуў ён іхнія крыкі, у той бок звярнуў.
Верасок: казкі школьнага ранца
«Хто дурнейшы?»
***
Вярталіся мы неяк з маім даўнім сябрам – мясцовым егерам – з дальняга паходу. Няспешна брылі чыстай лясной дарогай, якая павінна была вывесці нас да вёскі. Ішлі, размаўлялі. Вясновы лес, які прачнуўся яшчэ да світанку, звінеў наўкол птушыным рознагалоссем. Час ад часу мы прыпыняліся, слухалі, затым зноўку працягвалі свой шлях. Яшчэ крыху – і павінен быў абазначыцца апошні паварот, за якім нас чакала вясковае поле.
Раптам бачым, як нейкі невялікі звярок спешна тупае па дарозе наперадзе нас.
– Глядзі, вожык! – усклікнуў егер, не заўважыўшы ў ранішніх прыцемках у «вожыка» андатравага хваста.
Так, гэта была андатра. Вось толькі як яна тут апынулася?
Літаратурныя старонкі
«У кожнага свой шлях»
***
Мастакоўства маё пачыналася з жолуда. Дакладна. Я доўга шукаў кропку, з якой пачаўся мой шлях у свет незвычайнага мастацтва, і знайшоў. Знайшоў жолуд.
Мне было шэсць. У свае шэсць я быў досыць самастойны чалавек. Настолькі самастойны, што раніцай сам уставаў з ложка, сам мыўся і чысціў зубы, сам апранаўся, адзяваўся і адзін ішоў у дзіцячы сад.
Маці яшчэ спала, калі я зашчоўкваў нашы дзверы на французскі замок і бег з пятага паверха блочнай будыніны на вуліцу. Маці позна вярталася з працы, а таму раніцай уставала пазней за мяне. Прызнаюся, мне было прыемна, што маці лічыла свайго шасцігадовага сына Валодзю дарослым хлопцам. У свае шэсць я быў для яе дарослы.
Літаратурныя старонкі
«Жолуд»
Яшчэ больш цікавага – на старонках часопіса!
НІА