Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў студзеньскім нумары часопіса «Роднае слова»:

 

Падліпская Зоя. Спрыяць фарміраванню навуковай эліты краіны.   

 

Літаратура і час

Шматкова Ірына. «Як гэта цяжка быць жанчынай…»: Жыццё і лірыка Веры Вярбы.

Іконнікава Людміла. Аўтабіяграфічная проза Георгія Марчука: мастацкае асэнсаванне асабістага вопыту.

Заяц Валерыя, Карпечына Таццяна, Туравец Дар’я. Афарыстычныя выслоўі ў «Давыд-гарадоцкіх канонах» Георгія Марчука.

Белая Алена. «Гіпатэтычныя імператывы» ў сістэме катэгорый мастацкай канцэпцыі асобы: На матэрыяле беларускай прозы 1-й трэці ХХ ст.

Бярозка Аляксандр. «Божа, напішы за мяне мае раманы…»: Дзённікавая проза Кузьмы Чорнага.

 

Мовы рысы непаўторныя

Паўлавец Дзмітрый. Браніслаў Тарашкевіч – складальнік хартыі беларускай мовы.

Дзятко Дзмітрый. Пачынальнік беларускай анамастыкі Іван Мацвеенка.

Шур Васіль. Імгненне і вечнасць: Штрыхі да творчага партрэта Васіля Рагаўцова.

Гаўрош Ніна, Савіцкая Ірына. Ваенная тэрміналогія ў мастацкім дыскурсе Васіля Быкава.

Барысенка Вольга. Асноўныя падыходы да вызначэння слова як лінгвістычнай адзінкі.

Бацішчава Надзея. Этычны кампанент у лагасферы беларускіх друкаваных СМІ.

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды.

Бандалетава Наталля. Вогнетушыльнік: Прафесійная лексіка.

Прыгодзіч Мікалай. Вышэй за ўсё цаніў мудрасць роднага слова: Віктар Красней: In memoriam.

 

Методыка і вопыт

Пятрова Наталля, Савіцкая Ірына. Комплексныя тэсты: беларуская мова: Павышаны ўзровень.

Куратнік Наталля. Правапіс у, ў: Урок беларускай мо­вы (V клас).

Пушко Марыя. Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны: «У ціхім тумане» Івана Чыгрынава: Урок беларускай літаратуры (ХІ клас).

Навумчык Мікалай. Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры (ХІ клас).

Лойша Таццяна. Тэматычныя групы сказаў: Сябры. Маці: Дыдактычны матэрыял.

 

Калі закончыўся ўрок

Пучынская Святлана. Кола года: Сцэнарый свята.

 

Нацыянальная і сусветная культура

Барвенава Ганна. Строй беларускай эліты: рэканструкцыя: Гатычны касцюм у Вялікім княстве Літоўскім (другая палова ХІІІ – пачатак ХVI ст.). Працяг.

Габрусь Тамара. Пра што распавядае вядута: Старажытны Віцебск на выяве 1664 г.

Карнілава Таццяна. Роля і месца беларускіх кірылічных выданняў у сучасным грамадстве: На прыкладзе віленскіх кніг Пятра Мсціслаўца.

Ленсу Якаў. На арэлях – у паветра: Абрадава-міфалагічная роля арэляў.

Арцімовіч Іван. Станаўленне беларускай ландшафтна-паркавай скульптуры.

Сцяжко Наталля. «Хто смяецца апошнім»: Старонкі айчыннага кінамастацтва.

Квяткоўскі Алесь. Візуальная паэзія ці паэтычны жывапіс?

 

 

Паэтычная старонка. Шах С. «Дай, Божа, права ізноў памаліцца…». Грачанікаў А. «Свяці, кахання чыстая зара!..». Багдановіч М. «Калісь глядзеў на сонца я...», «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» (64). Пушкін А. «К***»; «Да***» – пер. В. Зуёнка. Корбан У. Конь і жаба (65). Рунцэвіч У. Гасціннасць, «Што вылучае нашу мову з іншых моў...», Я – ластаўка, «Калечаная вякамі...»

 

Нашы прозвішчы. Сцяцко П. Онімы пісьменнікаў. Працяг.

 

Літаратурны ветразь. Рунцэвіч У. «І толькі ў роднай Беларусі я адпачыць магу душой...»

 

Крыжаванка. Целеш Л. Зімовыя матывы.

 

Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 год. Сакавік.

 

НІА