Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў лютаўскім нумары часопіса «Роднае слова»:

 

Літаратура і час

Бароўка Ванда. Феномен Міхася Стральцова.   

Брадзіхіна Ала. Няясны «ясны свеце» Міхася Стральцова: Апалонаўскі і дыянісійскі пачаткі ў інтымнай лірыцы пісьменніка.

Бярозка Аляксандр. «Жыццё чым далей становіцца балейшай пакутай»: Дзённікавая проза Уладзіміра Жылкі.

Кенька Міхась. Шчырая, натхнёная песня Алеся Звонака.

Шаладонаў Ігар. Чалавек у маральна-эстэтычнай прасторы аповесцяў Андрэя Федарэнкі.

Шматкова Ірына. Увасабленне вобраза вучонага-педагога Фамы Бельскага ў творах сучасных паэтаў.

 

Мовы рысы непаўторныя

Падліпская Зоя. Садзейнічаць міжнароднаму прэстыжу Рэспублікі Беларусь як незалежнай славянскай дзяржавы: Інтэрв’ю з дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігарам Капыловым.

Мароз Валянціна. З вякоў мінулых выплывае ­Крэва…       

Дзятко Дзмітрый. Пачынальнік беларускай анамастыкі Іван Мацвеенка. Заканчэнне.

Багамолава Алена. Вершы пра каханне Генадзя Бураўкіна: Лінгвістычнае дэкадзіраванне.

Варанец Віктар. Беларускія слоўнікі медыцынскай тэрміналогіі: Гісторыя і рэчаіснасць.

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды.

 

Методыка і вопыт

Павільч Аляксандр. Кампаратыўныя веды ў педагагічных працэсах і міжкультурнай камунікацыі.

Сідарэнка Яніна. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: Урок беларускай мовы (ІХ клас).

Машканава Святлана. Назоўнік: Урок беларускай мовы (Х клас).

Качынская Тамара. Вытокі подзвігу і здрады герояў аповесці «Жураўліны крык» Васіля Быкава: Педмайстэрня (VIII клас).

Варановіч Валерый, Караткевіч Вячаслаў, Праскаловіч Вольга, Радзевіч Аляксандр, Якуба Святлана. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Трэці (абласны) этап ХХХІІІ рэспубліканскай алімпіяды. 2016/17 навучальны год.

 

Калі закончыўся ўрок

Кухта Галіна. Свята роднага слова: Пазакласнае мерапрыемства (VIII–ІX класы).

Шушкевіч Лілія. Афганістан баліць у душы маёй: ­Ме­рапрыемства да Дня памяці воінаў-інтэрна­цыя­на­лістаў (Х–ХІ класы).

 

Нацыянальная і сусветная культура

Барвенава Ганна. Строй беларускай эліты: рэканструкцыя: Строй жыхароў Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу (XVI ст.). Працяг.

Жылевіч Вольга. Невядомы Напалеон Орда: Французскія дакументы да біяграфіі з архіва сям’і Дэнар­мандзі.

Тастамент Напалеона Орды.

Сакалоўская Маргарыта. Максім Багдановіч як музычны крытык.

Габрусь Тамара. Прызваны на бітву: Да 125-годдзя з дня нараджэння Пятра Бараноўскага.

Высоцкая Надзея. Успамін пра мастака-воіна, мастака-грамадзяніна: Да 95-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага.

Сапоцька Павел. Літаратурная спадчына – галоўны рэсурс у праектаванні сацыякультурнага кластара Маладзечанскага рэгіёна.

Сцяжко Наталля. «Я родам з дзяцінства»: Старонкі айчыннага кінамастацтва.

 

Паэтычная старонка

Звонак А. Беларускія жанчыны (урыўкі). Пісьмянкоў А. «Зялёныя травы пажухлымі сталі…», Продкі. Вярцінскі А. Дурман. Падліпская З. Афганец.

 

Нашы прозвішчы. Сцяцко П. Онімы пісьменнікаў. Працяг.

 

Крыжаванка. Карпыза І. Да Міжнароднага дня роднай мовы.

 

Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 год. Красавік.

 

НІА