Выйшаў з друку другі нумар часопіса «Пачатковая школа». На яго старонках вы знойдзеце метадычны каментарый да новага вучэбнага дапаможніка «Літаратурнае чытанне» для II класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Артыкул падрыхтаваны аўтарам дапаможніка М. В. Жуковічам.
У адпаведнасці з новай праграмай па рускай мове, дапрацаванай з пункту гледжання кампетэнтнаснага падыходу, а таксама ў сувязі з павелічэннем колькасці гадзін у тыдзень, прадугледжаных на вывучэнне рускай мовы, аўтар вучэбнага дапаможніка М. Б. Анціпава прапануе дадатковыя моўны і дыдактычныя матэрыялы. Практычныя заданні фарміруюць веды другакласнікаў па тэмах «Слово», «Предлог», «Корень слова».
Аб метапрадметных кампетэнцыях на ўроках рускай мовы расказвае загадчык лабараторыі пачатковай адукацыі НІА А. А. Гулецкая. Прапанаваныя ёю прыклады вучаць малодшых школьнікаў класіфікаваць матэрыял па адным ці некалькіх прыметах, устанаўліваць узаемасувязі і заканамернасці, аргументаваць, прыводзіць доказы.
Аўтары вучэбных і метадычных дапаможнікаў па прадмеце «Чалавек і свет» для II класа Г. У. Трафімава і С. А. Трафімаў падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі да ўрокаў па тэмах, якія раней не вывучаліся: «Меры предосторожности при обращении с животными» і «Экономика семьи».
У рубрыцы «Метадычная майстэрня» – індывідуальныя лісты навучання па ўсіх тэмах прадмета «Мая Радзіма – Беларусь», кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні на ўроках па прадметах «Чалавек і свет» і «Матэматыка», а таксама канспект урока выяўленчага мастацтва.
На дыску – трэнажор па рускай мове «Написание большой буквы в словах».
Чытайце ў лютаўскім нумары часопіса «Пачатковая школа»:
НІА