У сакавіцкім нумары часопіса «Пачатковая школа» традыцыйна змяшчаюцца кантрольна-вымяральныя матэрыялы па рускай і беларускай мовах, літаратурным чытанні, матэматыцы, па прадмеце «Чалавек і свет» для школ з беларускай і рускай мовамі навучання. Да літаратурнага чытання і прадмета «Чалавек і свет» прапануюцца метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні выніковага кантролю.

 Адметнасць і каштоўнасць кантрольных работ у тым, што яны падаюцца на электронным дадатку ў выглядзе гатовых для выкарыстання картак.

У «Метадычным каментарыі да вучэбнага дапаможніка „Літаратурнае чытанне“» настаўнікам II класаў школ з беларускай мовай навучання прапануюцца тэмы ўрокаў, што вывучаюцца ў красавіку.

Каб вырашыць праблему недахопу матэрыялаў у падручніку ў сувязі з павелічэннем колькасці гадзін на ўрокі рускай мовы ў II класе, аўтар вучэбнага дапаможніка прапануе дадатковыя практыкаванні.

Вопытам работы згодна з індывідуальна-дыферэнцыраваным падыходам на ўроках фізічнай культуры і здароўя дзеляцца настаўнікі ў рубрыцы «Навуковы партал».

Да 135-годдзя з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка К. Чукоўскага прапануюцца ўрок пазакласнага чытання паводле твораў майстра і каляровая ўкладка з адлюстраваннем яго найбольш вядомых кніг і герояў.

Да Дня Перамогі падрыхтавана нетрадыцыйнае патрыятычнае мерапрыемства – сюжэтна-гульнявая праграма «Свая гульня», пабудаваная на замацаванні ведаў вучняў аб найбольш важных датах, падзеях і асобах часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Як звычайна, вельмі багатае напаўненне электроннага дадатку: мультымедыйныя прэзентацыі да матэрыялаў, змешчаных на старонках часопіса; альтэрнатыўныя матэрыялы да правядзення выніковага кантролю па прадмеце «Чалавек і свет»; у «Педагагічнай скарбонцы» – урокі матэматыкі ў I, II, III класах.

Віртуальнае падарожжа «Горад гонару і славы», падрыхтаванае ў сувязі з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання, запрашае ў найстаражытнейшы горад нашай краіны – Полацк, знаёміць з адметнымі і багатымі старонкамі яго гісторыі.

 

Чытайце ў сакавіцкім нумары часопіса «Пачатковая школа»: 

 

НІА