Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 Чытайце ў красавіцкім нумары часопіса «Роднае слова»:

 

Літаратура і час

Бідная Ганна. «Хронічка літоўскіх князёў» – помнік літаратуры Вялікага Княства Літоўскага.

Хронічка літоўскіх князёў ад перасялення італьянцаў на чале з Публіем Лібонам, ці, як літоўская гісторыя піша, Палямонам, даведзеная да Ягелонаў.

Дрозд Зміцер. Цяжар канчатковай вывучанасці: Ці быў каталіцкі мітрапаліт Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч дзядзькам Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу?     

Мікуліч Мікола. «Поўны мы жыццёвай прагі…»: Невядомыя вершы Яўгена Бартуля.

Фіцнер Таццяна. Трансфармацыя традыцыйнай сям’і ў мастацкіх тэкстах Алены Брава.

Мотрэнка Таццяна. Візуальная паэзія Людкі Сільновай: Сінтэз слова і графікі.

 

Мовы рысы непаўторныя

Барковіч Аляксандр. Камунікацыя: метамоўны патэнцыял.

Дзятко Дзмітрый. Перыядызацыя гісторыі беларускай лексікаграфіі: XIII – пачатак ХХ ст. Працяг.

Старасценка Таццяна. Метафара ў камунікатыўнай прасторы мастацкага дыскурсу.

Макарэвіч Міхаіл. Мянушкі ў творах Віктара Казько.

Трухан Тамара. Адлюстраванне ткацкай лексікі ў »Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі».

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды. Працяг.

Бандалетава Наталля. Разводдзе, паводка, навадненне: Прафесійная лексіка.

Шабовіч Мікалай. Прыпын – рассвіт: Аказіянальная лексіка 20 – 30-х гг. ХХ ст.

 

Методыка і вопыт

Валочка Ганна. Міжнародная ацэнка адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA): Чытацкая пісьменнасць.

Быстракова Наталля, Зелянко Вольга, Турчанка Ірына. Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум: Правапіс звонкіх і глухіх зычных.

Ржавуцкая Марына, Мароз Святлана. Тэматычныя трэніровачныя практыкаванні па беларускай мове: Дзеяслоў.

Шчасная Кацярына. Словазлучэнне. Просты сказ: Тэматычны кантроль (VIII клас).

Варановіч Валерый, Караткевіч Вячаслаў, Праскаловіч Вольга, Радзевіч Аляксандр, Якуба Святлана. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Трэці (абласны) этап XXXIII рэспубліканскай алімпіяды. 2016/17 навучальны год (ХІ клас).

 

Калі закончыўся ўрок

Карпечына Таццяна. Быць на зямлі чалавекам (ХІ клас).

Чамецьева Святлана. Свята народнай прозы.

 

Нацыянальная і сусветная культура

Грушэцкі Алег. Агата Грушэцкая: Царыца расійская, родам з зямель ліцвінскіх.

Жыдовіч Уладзіслаў. Медыятэхналогіі як новы мастацкі сродак стварэння візуальнага вобраза дзіцячага лялечнага спектакля.

Карлюкевіч Алесь. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Беларусі: Пухавіцкі край. Працяг.

Трапянок Уладзімір. Аўдыяльнае ўвасабленне паэзіі Максіма Танка на Беларускім радыё.

Хуншань Чжан. Традыцыйнае кітайскае пахаванне.

 

Літаратурны ветразь. Драбышэўская Валянціна. «Стане шчасце тваё адлюстроўвацца ў подыху слова…».

Паэтычная старонка. Бартуль Я. Песня віхру, Веснарунь, «Мільёны дыяментаў зорак…», «Ці не лепш без думак жыці?..», Праз вакно. Вярцінскі А. «Была ўзрушанасць парыва…», Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Галубовіч Л. «Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся…». Пасканная Г. Як мы любілі ў хованкі гуляць. Багдановіч М. Пагоня. Танк М. «Простае шчасце людское…». Янішчыц Я. Ты пакліч мяне. Пазаві. Панчанка П. Герой. Колас Я. «О, край родны, край прыгожы!..». Купала Я. «І прыйдзе новых пакаленняў…». Грахоўскі С. «Чалавеку патрэбна не слава…». Драбышэўская В. Квітнеючай зоркай астрала, У стане гамака, Не ліст, Малітва.

 

Крытыка і бібліяграфія. Ялынцава І. Скарбонка жывога слова: пра «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэд. І. Л. Капылова.

 

Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 год. Чэрвень.

 

Песню бярыце з сабою. Чаромхавы водар (верш Т. Трафімавай, муз. Л. Шурмана).

 

НІА