***
Нічога так не бадзёрыць з раніцы, як удар турнікета па нагах. Я не адразу зразумела, за што гэтая злосная штука мяне «пакарала». Ужо ў вагоне да мяне дайшло, што я пераблытала «права» і «лева», а на зялёную стрэлку проста не звярнула ўвагі. Так звычайна і здараецца – гэтыя жалезныя монстры караюць невінаватых.
У гэты дзень пра ўнутраныя турнікеты я думала не ўпершыню. Каму прыйшло ў галаву схаваць перашкоду для безбілетніка, а, галоўнае, – навошта?
Прынцып адной з кніг, якая дасталася нам у спадчыну ад савецкага дзяцінства – «Шкодныя парады», – заключаецца ў тым, каб даць дзіцяці няправільныя парады, тым самым справакаваўшы яго на зваротны – правільны – учынак. Верагодна, з дзецьмі гэты спосаб і працуе, але няўжо ён патрэбен у дарослым жыцці? Навошта ствараць ілюзію праходу там, дзе яго няма?
COSMOpoLITan-exPRESS
«Схаваны патэнцыял»
***
У пачатку 1930-х гадоў адносіны ўлады да Пэна пачалі мяняцца ў горшы бок. Ад мастака пачалі патрабаваць пісаць партрэты калгаснікаў, кіраўнікоў дзяржавы і г.д. Але амаль што 80-гадовы мастак не мог перабудавацца да новых рэалій. Ён працягваў сваю любімую яўрэйскую тэматыку. Давайце паглядзім, хто герой карцін Пэна. Кравец, краўчыха, гадзіннікавы майстар, цынкоўшчык, майстар па рамонту і пашыву абутку, прадстаўнікі іншых рабочых прафесій – просты працоўны люд, які адрозніваецца ад іншых толькі сваёй яўрэйскай нацыянальнасцю. Канешне, з боку ўлад патрабаваць ад вельмі пажылога мастака хуткай ідэалагічнай перабудовы было вялізарным злачынствам. Давайце ўспомнім словы Пэна, сказаныя ім на гэты конт: «Читал о выставке в газете “Правда”, где Д. Заславский разбирает, критикует и хвалит. Пишет он очень хорошо, но немножечко модерно, как требует теперь время. Будь я участником, то получил бы от него трепку по заслугам, т.к. я не колхозничаю и не заискиваюсь….». Вось так пісаў мастак у Маскву свайму любімаму вучню І.Я. Мальцыну.
Акалічнасці месца і часу
«Хто забіў Юдэля Пэна»