7 снежня 2017 года ў рамках метадычных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца ўпраўленнем каардынацыі метадычнай работы для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 60 г. Мінска» быў праведзены майстар-клас на тэму «Вялікія геаграфічныя адкрыцці». Сваім майстэрствам падзялілася настаўнік гісторыі Аксана Георгіеўна Хахлова.
Удзельнікі майстар-класа атрымалі магчымасць азнаёміцца з прынцыпамі працы настаўніка-майстры, на практыцы пратэставаць прадстаўленыя прыёмы арганізацыі дзейнасці вучняў на розных этапах урока.
Асаблівы акцэнт Аксана Георгіеўна зрабіла на важнасці моманту актуалізацыі тэмы і арганізацыі самастойнага вывучэння вучнямі канкрэтных гістарычных падзей з дапамогай распрацаванага настаўнікам алгарытму.
НІА
па матэрыялах Мінскага гарадскога
інстытута развіцця адукацыі