«Наша родная вуліца названа ў гонар Янкоўскага Фёдара Міхайлавіча – беларускага мовазнаўцы, пісьменніка, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча навукі БССР. Сваю назву вуліца атрымала ў 1994 годзе. Яе даўжыня складае 1 кіламетр 300 метраў. Наша родная вуліца Янкоўскага – светлая, утульная і прыгожая. Нам яна вельмі падабаецца!» – піщуць аўтары фотазамалёўкі Ганна і Андрэй Зубрыцкія, жыхары Мінска.