Print
Category: Мая родная вуліца

Прадстаўляем вашай увазе фотазамалёўку «Вандроўка па праспекце Кляцкова!» Юркевіч Вольгі, якая жыве ў Гродне.

«Горад Гродна, горад над Нёманам, прыгожы сваёй гісторыяй, непаўторны сваёй архітэктурай і выдатнымі вуліцамі і, безумоўна, ветлівымі і добразычлівымі жыхарамі! Гэта – мой горад! Маё жыццё! І мая, такая родная з году ў год вуліца, а калі быць дакладнай, праспект Кляцкова.

Леанід Герасімавіч Кляцкоў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і актыўны дзеяч Гродзенскай вобласці. Менавіта ў гонар такога выдатнага і адданага сваёй Радзіме чалавека названы адзін з прасторных праспектаў Гродна.

І, ведаеце, дзякуючы такому цікаваму праекту, я яшчэ лепш зразумела, як жа мне падабаецца мая вуліца, мой горад! Сапраўды, з году ў год пачынаеш глыбей разумець увесь патаемны сэнс слоў «мая малая Радзіма»!

Калі ласка, запрашаем да нас у Гродна, дзе столькі па-свойму прыгожых і яскравых праспектаў, вуліц і завулкаў!

Прыемнага прагляду фотазамалёўкі, у якой я старался прадставiць яскравыя куточкі нашага праспекта Кляцкова».