Прадстаўляем Вашай увазе творчую работу «Вуліца майго дзяцінства!» Ахрамовіч Дар’і Аляксандраўны, вучаніцы 7 класа Соснаўскай сярэдняй школы № 1 Любанскага раёна. «Для мяне мая вуліца – гэта перш за ўсё людзі, мае дарагія суседзі: працавітыя, знакамітыя, паважаныя», – піша аўтар фотазамалёўкі. Сваю работу яна выканала ў лірычна-пазнавальным жанры.