«Мая добрая вёсачка Камень знаходзіцца ў Пінскім раёне. Тут многа вуліц, па якіх мы крочым кожны дзень. Адной з такіх вуліц з’яўляецца вуліца Камарова», – такімі радкамі пачынае сваю фотазамалёўку Саланевіч Людміла Мікалаеўна. Свой праект яна выканала ў інфармацыйна-пазнавальным жанры.