Знаёмцеся: віртуальная фотазамалёўка « На вуліцы маёй сустрэліся мінулае, цяперашняе, будучае» Гладкойця Мікіты Аляксандравіча.
«Гэта месца, дзе душа супакойваецца і адыходзіць хваляванне, дзе думкі прыходзяць у лад, дзе адчуваеш сябе ўтульна і надзейна, дзе думаецца і марыцца неяк асабліва… Месца, дзе побач суіснуюць мінулае, сучаснае, будучае, не перашкаджаючы адно аднаму, а арганічна дапаўняючы. Гэта мая родная вуліца Маркава ў горадзе Маладзечна…», – піша аўтар. Творчая работа выканана ў лірычным жанры.

Прадстаўляем вашай увазе фотазамалёўку «Вандроўка па праспекце Кляцкова!» Юркевіч Вольгі, якая жыве ў Гродне.

«Горад Гродна, горад над Нёманам, прыгожы сваёй гісторыяй, непаўторны сваёй архітэктурай і выдатнымі вуліцамі і, безумоўна, ветлівымі і добразычлівымі жыхарамі! Гэта – мой горад! Маё жыццё! І мая, такая родная з году ў год вуліца, а калі быць дакладнай, праспект Кляцкова.

Ад роднага парога вядзе мяне дарога
З маленства зноў і зноў у школу і дамоў.
Каля яе канава, а злева і справа –
Кусты, дрэвы, кветкі і родныя палеткі.

Віртуальная фотазамалёўка «Ціхія сустрэчы…» Антановіч Ганны Віктараўны знаёміць нас з вуліцай Новай, што ў агр. Багданаўка Лунінецкага раёна.