Напярэдадні 22 кастрычніка – у сувязі з 140-годдзем з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа – лабараторыя гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага iнстытута адукацыі правяла рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Вывучэнне творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа: ад метадычных ідэй да іх практычнага ўвасаблення».

У дыскусіі ўзялі ўдзел больш за 20 дакладчыкаў – прадстаўнікоў метадычнай і філалагічнай навукі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з розных рэгіёнаў рэспублікі.

 

Даследчыкі засяродзілі ўвагу на тэарэтыка-метадалагічных аспектах вывучэння творчасці класікаў беларускай літаратуры, а настаўнікі-практыкі прадэманстравалі яркія метадычныя знаходкі, у якіх увасобіліся як традыцыйныя, так і інавацыйныя падыходы да навучання. Семінар прайшоў у творчай атмасферы, дзякуючы якой выявіліся новыя перспектыўныя кірункі развіцця метадычнай навукі.

 

НІА