Print
Category: Анонсы журналов

Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў снежаньскім нумары часопіса «Роднае слова»:

 

Падліпская Зоя. «У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай, нашых душ карані…»: Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў», прымеркаванага да Года культуры.

 

Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Сабуць Аліна. «Расці і ўшыр і ўглыб»: З набыткаў багдановічазнаўства.

Мышкавец Ірына. Максім Багдановіч – гімназіст. Новыя даты, імёны, факты: Па выніках навукова-пошукавай і даследчай дзейнасці Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Мышкавец Ірына. Багдановічы і Пешкавы – штрыхі да сямейнага партрэта: Па матэрыялах фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Трус Мікола. Максім Багдановіч і прэрафаэліты: Тыпалогія творчасці, змена ракурсаў асэнсавання нацыянальнай класікі.

Падстаўленка Віталь. «Дивные сказки сказываючи…»: Жанр літаратурнай казкі ў творчасці Максіма Багдановіча.

Трус Мікола. Міжнародная акцыя «Чытаем Багдановіча разам!».

Трус Мікола. Французскі акцэнт беларускай класікі: Паэзія Максіма Багдановіча ў перакладах Ніны Дзябольскай.

Трус Мікола. «Я не самотны…»: Месца спачыну Марціна Кухты: дзве спробы пошуку.

Сакалова Вольга. Мінскі тэкст: вопыт слоўнікавага апісання: «Беларуская хатка».

Хандрыка Святлана. Максім Багдановіч. «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»: Урок беларускай літаратуры (VIII клас).

Есіс Яўген. Максім Багдановіч. Верш «Слуцкія ткачыхі»: Урок беларускай літаратуры (VIII клас).

Лісай Марыя. Максім Багдановіч. Балада «Страцім-лебедзь»: Урок беларускай літаратуры (ІХ клас).

Пунжаль Станіслава. «І зорка гарыць, і не вяне вянок»: Літаратурная вечарына (V–ІХ класы).

Падстаўленка Віталь. Максім Багдановіч. «Маладыя гады. Маладыя жаданні»: Літаратурна-музычная кампазіцыя.

 

Літаратура і час

Вабішчэвіч Таццяна. Дзённік Аляксандра Няпрыцкага-Граноўскага як новая крыніца да жыццяпісу Сяргея Палуяна. Заканчэнне.

Аганоўская Таццяна. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў з кнігі «Пастка на рыцара» Валерыя Гапеева.

 

Мовы рысы непаўторныя

Ермакова Алена. «І хапае для зор і для дум вышыні…»: Да юбілею Аляксандры Станкевіч.

Станкевіч Аляксандра. Камунікатыўны кантакт і яго роля ў павышэнні эфектыўнасці выступлення.

Абабурка Мікалай, Ячмянёва Ірына. Пра беларускі народ і яго мову.

Маршэўская Валянціна. Асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў дакладных навук.

Нямковіч Ніна. Слова-дзеянне ў тэкстах Ядвігіна Ш.

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды. ­Працяг.

 

Методыка і вопыт

Старасценка Таццяна. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове: Просты сказ.

Пшанічная Ларыса. «Збяры Беларусь у сваім сэрцы…»: Тэставыя заданні: Наша сталіца.

 

Нацыянальная і сусветная культура

Бузук Расціслаў. Тэатр і глядач: Да пытання фарміравання глядацкай культуры.

 

Паэтычная старонка. Багдановіч М. «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…» (у пер. на араб. Э. Ф. Закарыя, кіт. Ю. Вэя, харв. С. Кадзіча, азерб. С. Мірзаевай, славац. Л. Рэгака, літ. Э. Ігнатавічуса, калм. Э. Эльдышава, рус. А. Бараховіча; на франц. Н. Дзябольскай); Зіянне месяца, Жоржу Куртэліну; «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»; «Больш за ўсё на свеце жадаю я…»; Перад паводкай, Маладыя гады, маладыя жаданні; С. Е. Палуяну, «Учора шчасце толькі глянула нясмела…», Мая душа, Просценькі вершык; «Халоднай ноччу…». Караткевіч У. Багдановічу. Броўка П. «Ісці да мэты – ўстаць да ўсходу…». Янішчыц Я. Ялта – 1917. Маляўка М. Зямля, «Я хрысціўся ў храме Божым…».

 

Віншуем! Паэту Міколу Маляўку – 75.

 

Нашы прозвішчы. Сцяцко П. Онімы пісьменнікаў. Працяг.

 

Паказальнік матэрыялаў, змешчаных у часопісе за 2016 г.

 

Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 г.. Люты.

 

Крыжаванка. Да 125-годдзя Максіма Багдановіча.

 

НІА