Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Афіцыйны прадстаўнік Global Game Jam NEXT у Беларусі ТАА «Адукар» з 17 па 22 жніўня 2020 года ладзіць тыднёвы анлайн-трэнінг па стварэнні відэагульняў.

Game Jam Global NEXT – гэта штогадовае міжнароднае мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў, якія зацікаўлены ў вывучэнні і стварэнні відэагульняў. На працягу пяці дзён каманды – удзельнікі трэнінгу будуць вучыцца пісаць сцэнары гульняў, прадумваць іх візуальнае афармленне і ствараць уласную аналагавую гульню. На шосты дзень каманда прэзентуе свой праект.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца навучэнцы ад 12 да 17 гадоў. Педагагічныя работнікі, зацікаўленыя ў атрыманні вучэбнага матэрыялу па стварэнні відэагульняў, могуць удзельнічаць у якасці назіральнікаў.

Навыкі праграмавання не патрабуюцца, удзел бясплатны.

Больш падрабязна тут.

НІА
паводле сайта Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі