Команда минских школьников готовится к Республиканскому слету юных спасателей-пожарных. Планируется, что состязания пройдут с 10 по 30 сентября 2020 года в Национальном детском образовательно-оздоровительном центре «Зубренок».

Штогод 8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці (International Literacy Day), заснаваны 26 кастрычніка 1966 года на ХІV Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА. Галоўнай мэтай свята з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да праблем пісьменнасці ў кантэксце чалавечай годнасці і правоў чалавека, а таксама з мэтай актывізацыі намаганняў для развіцця ўстойлівасці грамадства праз пісьменнасць.

З 7 па 12 верасня 2020 года ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці пройдзе фестываль «Тыдзень спорту і здароўя». Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў светапоглядзе вучняў і моладзі значнасці спартыўнай культуры, папулярызацыя алімпійскіх відаў спорту і здаровага ладу жыцця.

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі. Летась у Слонім Гродзенскай вобласці на свята прыехала больш за 50 тысяч чалавек.

Міжнародны дзень дабрачыннасці адзначаецца штогод 5 верасня пад эгідай ААН. Мэта гэтага Дня – прыцягненне ўвагі грамадскасці да дзейнасці дабрачынных арганізацый і асобных людзей у пераадоленні беднасці і вострых гуманітарных крызісаў, заахвочванне і мабілізацыя людзей, грамадскіх арганізацый і зацікаўленых бакоў у свеце для ўдзелу ў валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці.