Print
Category: Праздники и знаменательные даты

Гэта свята для самых актыўных і цікаўных. У Беларусі гэта кожны шосты жыхар краіны.

У цяперашні час у Беларусі каля 1 млн 700 тысяч маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія задзейнічаны ў розных галінах эканомікі. Юнакоў болей, чым дзяўчат, амаль на 25 тысяч. 60 % моладзі працуе, а 13 % сумяшчае работу з вучобай. У вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах адукацыі ў агульнай колькасці навучаюцца каля 400 тысяч юнакоў і дзяўчат.

Што тычыцца працоўнай дзейнасці, самымі папулярнымі сферамі занятасці сталі IT, дзяржкіраванне, спорт, гандаль. Амаль 11 % кіраўнікоў – прадстаўнікі моладзі.

У Беларусі з 2016 года існуе традыцыя абіраць маладзёжную сталіцу краіны. Маладзёжная сталіца – гэта статус, які прысуджаецца гораду тэрмінам на адзін год, на працягу якога горад мае магчымасць прадэманстраваць падтрымку сучаснай маладзёжнай культуры, практыку развіцця сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай актыўнасці моладзі.

У 2016 годзе першай маладзёжнай сталіцай Беларусі стаў горад Баранавічы, пасля гэты пачэсны тытул насілі Полацк, Магілёў, Орша, Пінск і Гродна. У гэтым годзе эстафету маладзёжнай сталіцы Беларусі прыняў Віцебск.

 НІА