Print
Category: Праздники и знаменательные даты

9 Мая – Дзень Перамогі – адно з самых важных свят для нашай краіны. У мінулым засталіся кроў, боль, пакуты, страты… Дзень Перамогі падарыў сучаснікам і нашчадкам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой. Гісторыю кожнай беларускай сям'і закранула вайна. Памяць аб страшнай трагедыі і Вялікай Перамозе не можа згаснуць.

Мы памятаем! Мы ганарымся! З Днём Перамогі!

 

Жыві Перамога!

Жыві Перамога! Загойвай раны,

Узвышайся ўрачыста сцягамі палкоў,

Гары медалямі сівых ветэранаў –

Яны ў страі з тых далёкіх гадоў.

Каб смехам дзіцячым прасторы спявалі,

Каб матчыны вочы не ведалі слёз,

Героі твае абарону трымалі

І сёння вітаюць нас шэптам бяроз…

Святкуй, Беларусь! Партызанка-дзяўчына,

Ідзі на спатканне ў квецень садоў.

Хвалюй прыгажосцю, святая Айчына,

І памятай тых, хто з вайны не прыйшоў.

                                                               Алена Дзегцярова

                                                                                                              НІА