Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Свята было ўстаноўлена па ініцыятыве Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе (International Board on Books for Young People, IBBY) у 1967 годзе.

Штогод 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра. Гэтае свята было ўстаноўлена Міжнародным інстытутам тэатра і ўпершыню адзначалася 27 сакавіка 1962 года ў дзень адкрыцця сезона Тэатра Нацый у Парыжы, дзе прагучала пасланне французскага пісьменніка і мастака Жана Както. З таго часу Дзень тэатра адзначаецца па ўсім свеце і традыцыйна праходзіць пад дэвізам: «Тэатр як сродак узаемаразумення і ўмацавання міру паміж народамі».

Ежегодно 21 марта в мире отмечается Международный день лесов. Праздник провозглашен в 2012 году Генеральной Ассамблеей Организации Объединенных Наций с целью информирования общественности о важности сохранения лесов и для повышения осведомленности об их значении.

Тема Дня в 2021 году: «Восстановление лесов: путь к выходу из кризиса и благополучию».

Ежегодно 3 марта отмечается Всемирный день дикой природы (World Wildlife Day). Праздник провозглашен 20 декабря 2013 года на 68-й сессии Генеральной Ассамблеи Организации Объединенных Наций. Именно в этот день в 1973 году была принята Конвенция о международной торговле видами дикой фауны и флоры, находящимися под угрозой исчезновения (СИТЕС).

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову,
але найперш трэба знаць сваю. 
Ф. Багушэвіч

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.