Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Падведзены вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне, які з лютага па красавік 2021 года ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйна-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку мерапрыемству ажыццяўляла ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг адукацыйнага цэнтра.

Конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Асноўныя задачы: стварэнне асяродку для асобаснага і інтэлектуальнага развіцця вучняў; стымуляванне цікавасці да вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская літаратура», «Русская литература»; развіццё цікавасці да творчасці Івана Шамякіна; спрыянне развіццю камп’ютарнай пісьменнасці вучняў; стварэнне асяродку для сяброўства і ўзаемадзеяння ўдзельнікаў.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаліся вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі) ў трох узроставых катэгорыях: V–VI класы, VII–VIII класы, IX–XI класы.

Усяго на конкурс было даслана 980 творчых работ удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, вылучыла пераможцаў конкурсу.

 

Пераможцы Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу,
прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна,
на лепшае кароткае апавяданне

Узроставая катэгорыя: VVI класы

Дыплом І ступені:

Дыплом ІІ ступені:

Дыплом ІІІ ступені:

 

Узроставая катэгорыя: VIIVIII класы

Дыплом І ступені:

Дыплом ІІ ступені:

Дыплом ІІІ ступені:

 

Узроставая катэгорыя: IXXI класы

Дыплом І ступені:

Дыплом ІІ ступені:

Дыплом ІІІ ступені:

 

Пераможцам інтэрнэт-конкурсу таксама будуць уручаны памятныя прызы (звяртацца ў аргкамітэт па тэл.: +375 17 358-63-91, +375 17 318-42-71, +375 17 200-51-27).

 

НІА