Прэміяй «За высокі рэйтынг продажаў у кнігарнях і вялікую папулярнасць сярод чытачоў», па версіі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», узнагароджваецца Грабчыкава Алена Самар'еўна, аўтар кніг «Речевой этикет. Факультативные занятия. Рабочая тетрадь. 3, 4 классы», «Русский язык. Тематический контроль. 2, 3, 4 классы», «Фразеологизмы в картинках и историях», «Добрые советы Этикета Этикетовича».

А. С. Грабчыкава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, узначальвае аддзел аспірантуры і дактарантуры навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Каллектыў інстытута віншуе паважаную Алену Самар'еўну і жадае ёй здароўя, паспяховага навуковага пошуку і творчасці!

НІА