28 снежня 2021 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы гуманітарнай адукацыі», якая пройдзе ў анлайн-фармаце. Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты, настаўнікі.

Праблемнае поле канферэнцыі

  • Сучасныя стратэгіі гуманітарнай адукацыі.
  • Кампетэнцыі ХХІ стагоддзя і функцыянальная адукаванасць: шляхі фарміравання ў кантэксце гуманітарнай адукацыі.
  • Лінгвакультуралагічная інтэрпрэтацыя тэксту ў працэсе навучання.
  • Моўная карціна свету і праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Мова, літаратура, культура: аспекты ўзаемадзеяння.
  • Міжпрадметныя сувязі ў сістэме гуманітарнай адукацыі.
  • Гуманітарная адукацыя ва ўмовах інфармацыйнага грамадства.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Рэгламент выступлення – да 7 хвілін.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 24 снежня 2021 года. Заяўку можна спампаваць тут.

У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, факс (калі ёсць), электронны адрас.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Рашэнні аб уключэнні даклада ў праграму канферэнцыі і рэкамендацыі для публікацыі матэрыялаў у часопісе «Веснік адукацыі» і інш. прымае аргкамітэт. Спасылкі для падключэння анлайн будуць дасланы пасля прыняцця рашэння аб уключэнні даклада ў праграму канферэнцыі.

Патрабаванні да афармлення дакладаў

Матэрыялы дакладаў аб’ёмам да 14000 знакаў (шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадковы інтэрвал – паўтарачны) павінны быць пададзены ў электронным фармаце. Схемы, малюнкі, табліцы і інш., на якія робяцца спасылкі ў тэксце, выконваюцца ў фармаце tif, jpg, cdr.

Заяўкі і тэксты дакладаў дасылаюцца на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Тэлефоны: +375 17 229 19 43 лабараторыя гуманітарнай адукацыі;

+375 29 673 46 81 (А1) Галкіна Галіна Уладзіміраўна;

+375 29 393 62 87 (A1) Валочка Ганна Міхайлаўна;

+375 29 744 86 03  (МТС) Караткевіч Вячаслаў Іванавіч.

Падрабязней пра канферэнцыю чытайце тут.

НІА