Print
Category: Наука

Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае маладых навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў прыняць удзел у XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2.0'20», якая адбудзецца ў Мінску 22–25 верасня 2020 года.

У межах канферэнцыі запланаваны:

Рэгістрацыя і прыём матэрыялаў удзельнікаў мерапрыемства праходзіць да 1 ліпеня, рассылка другога інфармацыйнага паведамлення і персанальных запрашэнняў – да 1 верасня.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Арганізатарамі мерапрыемства запланавана выданне зборніка матэрыялаў маладых навукоўцаў, а таксама электроннага зборніка ўсіх матэрыялаў. Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да публікацыі ў выданнях арганізацый НАН Беларусі, уключаных у пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыйная форма для навучэнцаў даступная тут.

Падрабязней з умовамі і патрабаваннямі да ўдзелу ў XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2.0'20» можна азнаёміцца тут.

 

НІА
па матэрыялах сайта НАН Беларусі