«Мінскі велашпацыр» 17 ліпеня правёў велаэкскурсію па Горадзе птушак: велааматары назіралі за злёткамі, маладымі птушкамі, спецыялісты-арнітолагі адказвалі на пытанні пра птушак, якія жывуць у Мінску.

Падчас велаэкскурсій па Горадзе птушак удзельнікам расказалі, што рабіць, калі знайшлі на зямлі птушаня, якую пагрозу птушынаму царству нясуць дамашнія каты, якія расліны і ягады на лецішчы падрыхтаваць для падкормкі ўзімку птушак.

Уваход у Горад птушак знаходзіцца паміж вуліцамі Маякоўскага і Якубава).

Горад птушак – экалагічны маршрут па воднай-балотнай сістэме ў пойме ракі Свіслач працягласцю 1,5 км, дзе размешчаны каля 40 штучных гняздоўяў і інфармацыйных стэндаў. Горад птушак знаходзіцца ў гістарычным месцы. Упершыню Сярэбранае балота (цяпер – Сярэбраны Лог) упамінаецца ў 1557 годзе. У гэтым прыродным комплексе водзіцца шмат птушак, у тым ліку чырванакніжных.

Падрабязней: http://surl.li/clrxe

НІА