Print
Category: Культура

28 ліпеня 2022 года, у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, у горадзе Заслаўе Мінскага раёна пройдуць урачыстасці, прымеркаваныя да святкавання 1030-годдзя Праваслаўнай Царквы на беларускіх землях.

Цэнтральнай падзеяй стане Боская літургія ў храме а 9:30. З 12 гадзін у скверы ля гарадской плошчы будуць арганізаваны выступленні батлеечных калектываў, выстава-кірмаш рамесных вырабаў, пазнавальныя гульні для дзяцей і бацькоў. Алеі сквера стануць імправізаваным месцам вернісажу юных мастакоў Заслаўскай школы мастацтваў. Ахвотныя змогуць наведаць экскурсію па гістарычных месцах Заслаўя.

З 16 гадзін на цэнтральнай плошчы пройдуць майстар-класы па народных промыслах.

А 18-й гадзіне на цэнтральнай плошчы Заслаўя пачнецца вялікі святочны канцэрт з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Архіерэйскага хору Кафедральнага сабора, хору «Салютарис», хору храма «Всех скорбящих Радость», хору «Всехсвятский», Дзяржаўнага камернага хору Беларусі, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага харэаграфічнага ансамблю «Харошкі», музычнай капэлы «Сонорус», дзіцячага хору пры Свята-Лізавецінскім манастыры.

НІА

па матэрыялах сайта: https://www.belta.by