На сайце Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы апублікаваны імёны лаўрэатаў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021–2022 гады.
Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаецца адзін раз на два гады за мастацкія творы, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, сяброўства і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі – удзельніцамі Саюзнай дзяржавы. Упершыню гэта адбылося 20 гадоў таму.
Сярод лаўрэатаў прэміі – акцёры Аляксей Пятрэнка, Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі і Валерый Гасцюхін, кампазітар Аляксандра Пахмутава, драматург Аляксей Дудараў, пісьменнік Іван Шамякін, мастакі Міхаіл Савіцкі і Георгій Паплаўскі. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій прымае Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы.
У цяперашні раз уладальнікамі ўзнагароды сталі тры аўтарскія калектывы. Прэмія прысуджана пастаноўшчыкам канцэртных праграм розных гадоў на «Славянскім базары», аўтарам выдавецкага праекта, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, стваральнікам Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату.
Узнагарода была ўручана 14 ліпеня 2022 года на цырымоніі адкрыцця ХХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». На наступны дзень, 15 ліпеня, лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021–2022 гады далі прэс-канферэнцыю ў віцебскім Доме кіно. З гэтага мерапрыемства на «Славянскім базары ў Віцебску» стартавалі Дні Саюзнай дзяржавы.
НІА
па матэрыялах сайта http://surl.li/clrvh