Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі запрашае далучыцца да Рэспубліканскай творчай акцыі «Чытаем Купалу разам». Акцыя прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі – Янкі Купалы.
Знаёмства з беларускай культурай для многіх прадстаўнікоў іншых народаў пачынаецца менавіта з Купалавых твораў, бо ў сваёй творчасці ён увасобіў самабытную беларускую душу, яго паэзія асэнсоўвае быццё людзей беларускай зямлі, самой Беларусі як часткі вялікага свету.
Янка Купала стаў сапраўдным песняром і майстрам беларускага слова. Ён пісаў пра прыгажосць беларускіх краявідаў, любоў да роднай старонкі і яе людзей, пра сваё дзяцінства.
Асноўная мэта акцыі – аб’яднаць беларускіх дзяцей і дарослых жывым мілагучным Купалавым словам, якое засталося нам у спадчыну.
Падрабязней: https://nchtdm.by/novosti/2036
НІА