7 ліпеня 2022 года споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча). Урачыстае мерапрыемства з нагоды юбілейнай даты адбылося каля помніка паэта ў парку імя Янкі Купалы ў горадзе Мінску.
Каля помніка Янку Купалу прагучалі радкі яго вершаў; прысутных да глыбіні душы кранулі гукі вядомай кожнаму беларусу песні «Спадчына» ў выкананні ансамбля «Песняры».
Супрацоўнікі лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі ўсклалі кветкі да помніка Паэту.
НIА